Мікола ЧАРНЯЎСКІ

Колькі б ні было сцяжынак
сходжана,
Не забыць адной,
Што ў свет вяла,
Што звязала з Будакашалёўшчынай,
Як прамень дзівоснага святла.
Кожнай аблачынкай,кожнай рыскаю
Бачу, родны бераг,
Воблік твой.
Хоць даўно ўжо я не твой прапіскаю,
Сэрцам, ведай, я заўжды з табой.
Тут змагу забыць аднойчы хіба я
Бацькаў сад,
Над хатай жаўрукоў,
Росныя світанкі па-над Ліпаю,
Сцежку ў жыце, казку з васількоў?!
Сціплую, як людзі, з лустай жытняю,
Палюбіў такой цябе змаля.
Мужная ў змаганні, працавітая,
Да пясчынкі родная зямля!
Ты ў душы маёй —
Як мова матчына.
Шчасце мне —
Табою даражыць,
З тым усім,
Што знойдзена, што страчана,
З чым жыла,
Жывеш,
З чым будзеш жыць.
І пакуль хаджу, паветрам дыхаю,
І нябёсы сінь з дажджамі ткуць,
Да цябе хінуцца буду ціха я,
Каб тваё дыханне
Мне пачуць.
Быццам вехі,
Пройдзеныя вёрсты
У жыццё,
У заўтра,
У вякі.
Нашаму раёну — ДЗЕВЯНОСТА,
Новых вам здзяйсненняў,
Землякі!

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here