21

Анатоль ЗЭКАЎ

Лібава-Роменскай чыгункай
Праз кашалёўскую аблогу
У гістарычных тых варунках
Ты церабіў да нас дарогу.

А пачыналася ўсё з Буды,
З яе станцыйнага будынка,
Дзе паравозныя маршруты
Былі пазначаны прыпынкам.

Пад колаў перастук вагонны
Ты рос ушыркі паступова,
Каб потым цэнтрам
стаць раённым
І звацца – Буда-Кашалёва.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here