Адкрыта падпіска на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2015 года. З улікам таго, што сёння 1 лістапада, а за надыходзячымі святамі можна і забыцца пра важнае, надзённае, працаўнікі раённага вузла паштовай сувязі прапануюць зрабіць свой выбар на карысць аднаго ці некалькіх выданняў як мага хутчэй. Канешне, аптымальным варыянтам з’яўляецца афармленне падпіскі адразу на паўгоддзе, але, улічваючы пажаданні і густ кожнага, для нас не прынцыпова, які варыянт для вас будзе найлепшым: на шэсць месяцаў цалкам, часткова па тры ці кожны месяц. Галоўнае, каб мы заўсёды былі разам.

23
“Авангард”, як і раней, будзе прытрымлівацца выбранага напрамку: асвятленне сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця раёна. У ліку нашых арыентыраў –  і жыццё працоўных калектываў, іх дасягненні, перамогі. У цэнтры ўвагі  –  і жыхары паважанага ўзросту, ветэраны, удзельнікі баявых дзеянняў – адным словам,  людзі, дзякуючы якім мы ў наступным годзе будзем мець магчымасць адзначаць 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Не менш важным пунктам у працы журналістаў з’яўляецца і адлюстраванне жыцця падрастаючага пакалення, тым больш што 2015 год аб’яўлены Годам моладзі.
Акрамя інфармацыі раённага маштабу, “Авангард” на сваіх старонках будзе адводзіць і месца абласным, рэспубліканскім навінам.  У раёнцы можна будзе знайсці нямала карысных парад, матэрыялаў  з пазнавальнай тэматыкай. Таксама  газета будзе даваць бой п’яніцам, парушальнікам працоўнай дысцыпліны і грамадскага парадку.
Спадзяёмся, што як і ў раённай, так і абласной, рэспубліканскай прэсе вы знойдзеце шмат цікавага і важнага  ў першую чаргу для вас. Мы выказваем надзею на захаванне тыражоў і вашу шчырую необходнаць, патрэбу ў запаўненні інфармацыйнага вакууму. Верым, што гэты зварот, шаноўныя чытачы, будзе ўспрыняты з разуменнем. Дзякуй вам за гэта!
На здымку: старэйшы інструктар па падпісцы Святлана Сянько, адказны за рэалізацыю сродкаў масавай інфармацыі Ларыса Аляксейкава, намеснік начальніка  раённага вузла паштовай сувязі Алена Круглякова (злева направа).
Галіна ГОРБАЧ.
Фото автора.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here