imgpreviewCA2JBW98

Мікола ЧАРНЯЎСКІ

Колькі б ні было сцяжынак сходжана.
Не забыць адной,
Што ў свет вяла,
Што звязала з Будакашалёўшчынай,
Як прамень дзівоснага святла.

Кожнай аблачынкай, кожнай рыскаю
Бачу, родны бераг,
Воблік твой.
Хоць даўно ўжо я не твой прапіскаю,
Сэрцам, ведай, я заўжды з табой.

Ці ж змагу забыць аднойчы хіба я
Бацькаў сад,
Над хатай жаўрукоў,
Родныя світанкі па-над Ліпаю,
Сцежку ў жыце, казку з васількоў?!

Сціплую, як людзі,
З лустай жытняю,
Палюбіў такой цябе змаля,
Мужная ў змаганні, працавітая,
Да пясчынкі родная зямля!

Ты ў душы маёй –
Як мова матчына.
Шчасце мне – табою даражыць.   
З тым усім,
Што знойдзена, што страчана,
З чым жыла,
Жывеш,
З чым будзеш жыць.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here