142

Валерый КАЛІНІЧЭНКА

Зямля…
З дзяцінства ўсё знаёма.
Была ралля
Спачатку гэтым словам.
Ралля. А лес –
То дрэвы ўсё без краю.
Рачулак бляск –
адна вада жывая.
Палі наўкол
І жаўранкі над імі –
То чысты дол
І птушкі ў небе сінім.
Жыццё ж мудрэй.
Тут мала лусты хлеба.
Чым больш арэш,
Тым болей табе трэба.

І я пачуў
У цішыні світальнай
Раллі адчай,
Зямлі святую тайну:
Свінец араў,
А кроў раллю паіла,
І з рэк вады
Гаючай не хапіла,
Каб ажывіць
Птушыныя чароды,
Каб загаіць
У лясах сляды нягоды.
Мая зямля,
Мой лёс, мая краіна,
Адна ралля
З маленства нас карміла.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here