Менавіта такія пажаданні адрасавалі “Авангарду” пераможцы конкурсу сярод падпісчыкаў, узнагароджанне якіх адбылося на днях у рэдакцыі.

IMG_5687

Прараб СУП “Андрэеўка” Сяргей Заліванскі, дырэктар Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа Яўген Некрашэвіч і бібліятэкар гэтай жа адукацыйнай установы Таццяна Язэпава, даслаўшыя падпісныя квіткі на II квартал 2017 года, па выніках жараб’ёўкі сталі ўладальнікамі чайнай пары, блакнота і ручкі з лагатыпамі раёнкі.

IMG_4612
Дарэчы, як прызналіся госці, яны з’яўляюцца пастаяннымі чытачамі раённай газеты, дзе заўсёды можна даведацца аб самых цікавых і актуальных навінах Будакашалёўшчыны. Спадзяёмся, што так будзе і далей. Менавіта з гэтай прычыны калектыў рэдакцыі запрашае сваіх чытачоў да актыўнага і канструктыўнага дыялогу: пішыце, тэлефануйце, прапануйце. Давайце рабіць нашу газету разам!
Рэдакцыя віншуе пераможцаў і дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу!
На здымку: Я. Некрашэвіч, С. Заліванскі і Т. Язэпава (злева направа).
Ірына ПАЛУБЕЦ.
Фота аўтара.