IMG_3119 IMG_3280

Адной з самых яскравых падзей ліпеня на Будакашалёўшчыне стаў 15 юбілейны фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі”. На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі юныя спевакі і танцоры з Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама адзінаццаці раёнаў Гомельшчыны.

Амаль паўтары сотні таленавітых юнакоў і дзяўчат выйшлі на сцэну, каб паказаць сваё вакальнае і харэаграфічнае майстэрства, волю да перамогі і творчую індывідуальнасць. Акрамя канкурсантаў, на адкрытай пляцоўцы выступілі госці фестывалю: фіналіст дзіцячага “Еўрабачання-2015” Руслан Асланаў і ўдзельніцы праекта “Голас. Дзеці” Хелена Мерааі і Маша Ерахавец.

Звяртаючыся са словамі прывітання да ўсіх прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна шчыра пажадала канкурсантам творчага натхнення, радасных уражанняў, гарачых апладысментаў, а гледачам – сапраўднага яскравага свята.

Трэба адзначыць, так усё і адбылося. Члены журы ў адзін голас падкрэслілі высокі ўзровень вакалістаў і выдатную арганізацыю фестывалю. У выніку Гран-пры ў намінацыі “Эстрадная песня” прысудзілі Ангеліне Васілеўскай і Мікіце Белько з Мінску. Дарэчы, менавіта прадстаўнікі сталічнага рэгіёну атрымалі больш за ўсіх дыпломаў. Але нямала прызераў і сярод канкурсантаў з Будакашалёўшчыны. У намінацыі «Народна-сцэнічны танец» дыплом першай ступені атрымалі выхаванцы Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці, удзельнікі ўзорнага ансамбля танца «Мілавіца». Нагадаем, гэты дзіцячы калектыў, які з’яўляецца носьбітам лепшых нацыянальных традыцый, адлюстроўвае іх багацце і самабытнасць, на працягу некалькіх гадоў упэўнена ўтрымлівае пазіцыі і не перастае здзіўляць нас сваімі творчымі поспехамі. Адразу ў дзвюх намінацыях – “Народная песня” і “Эстрадная песня” – стала дыпламанткай другой і трэццяй ступеняў адпаведна Вольга Серафімовіч. Добра выступілі нашы вакалісты Валерыя Міхаленка ў намінацыі “Народная песня”, а таксама Караліна Сергачова і Яўген Купцоў у намінацыі “Эстрадная песня”, атрымаўшы дыпломы трэццяй ступені. Напрыканцы свята па добрай традыцыі спецыяльным прызам ад Руслана Асланава была ўзнагарождана Караліна Сергачова.

Дарэчы, фестываль праходзіў пры фінансавай падтрымцы Гомельскага абласнога аб’яднання “Беларускі фонд міра”, фермерскай гаспадаркі «Раманенка Т.М.», узначальвае якую Таццяна Раманенка. Між іншым, яна яшчэ і дэпутат раённага Савета дэпутатаў. Галоўным спонсарам, як заўсёды, выступіў генеральны дырэктар прыватнага унітарнага прадпрыемства “Атарт” Тарыел Асланаў.

IMG_4055 IMG_3824  Валерыя Міхаленка  IMG_4003 IMG_4015 IMG_4218 Уладальнікі Гран-пры IMG_4352 IMG_3061 IMG_3061 IMG_3064 IMG_3090 IMG_3172 IMG_3264 IMG_3286 IMG_3599 IMG_3701 IMG_3611

Ірына ПАЛУБЕЦ.
Фота аўтара.