Пачалася падпіска на IV квартал 2017 года на перыядычныя друкаваныя выданні.

IMG_6973
У мінулы чацвер у філіяле па вытворчасці сыроў ААТ «Рагачоўскі МКК» прайшоў традыцыйны Дзень падпісчыка. Усе жадаючыя змаглі не толькі аформіць падпіску на любімыя газеты і часопісы, але і атрымаць падарункі ад выдавецтваў. Падтрымаць падпісную кампанію падахвоціліся і валанцёры РА ГА «БРСМ». У рамках акцыі «Будзь у «Авангардзе»» актывісты раздавалі буклеты перыядычных друкаваных выданняў на вуліцах горада і каля гандлёвага аб’екта «Еўраопт».

IMG_6869
Нагадваем, падпісацца на раённую газету «Авангард» можна ў любым паштовым аддзяленні. Кошт друкаванага выдання на месяц складае 4 рублі 90 капеек, на квартал – 14 рублёў 70 капеек.

IMG_6952

IMG_7017

IMG_6997
Падпішыся – і будзь у авангардзе падзей!
Раман Вежнавец.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here