Беларусь шырока адзначае 500-годдзе кнігадрукавання. 6 жніўня 1517 года навуковец і гуманіст-асветнік з Полацка Францыск Скарына ў Празе выдаў першую кнігу Бібліі «Псалтыр» на старабеларускай мове. Так быў пакладзены пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню.

 

 

 

 

 

 

 

 

Калі б Скарына не заняўся друкарскай працай, развіццё Вялікага княства Літоўскага і беларускага народа пайшло б зусім па іншаму шляху. Дзейнасць першадрукара ў многіх аспектах вызначыла палітычную, культурную і этнічную самасвядомасць народа, бо без яе хутчэй за ўсё замарудзілася б фарміраванне моўнай, літаратурнай і мастацкай традыцый. Гэта тлумачыцца тым, што выданні Скарыны ўтрымліваюць у сабе вельмі шматлікія формы культуры  ў шырокім сэнсе.
Сэнс усёй сваёй дзейнасці асветнік бачыў у служэнні народу і імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі. Ён завяшчаў нам: «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы». 

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here