Нарэшце, узнагарода спаткала пераможцу. На тыдні вучаніцы Буда-Люшаўскай сярэдняй школы Катрын Ніцыеўскай, вядомай нашым чытачам па цудоўным, не пабаюся гэтага слова, вершам, быў уручаны памятны падарунак за перамогу ў літаратурным конкурсе, які праводзіў часопіс “Качелі”.

Віншаванні і прыз юная паэтка атрымала з рук нашага знакамітага земляка, ганаровага грамадзяніна горада Буда-Кашалёва, беларускага паэта і празаіка Анатоля Зэкава. На ўзнагароджанні прысутнічалі і вучні школы, і настаўнікі. Дарэчы, сустрэча даўніх сяброў перарасла ў сапраўдную творчую вечарыну, якая не абмяжоўвалася толькі чытаннем вершаў: была жывая гутарка пакаленняў, да якой далучыліся і мы, супрацоўнікі “Авангарда”.


Аксана ДАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.