У мінулую сераду мабільнай групай райвыканкама быў праведзены маніторынг на МТФ “Любань”, “Прыбар”, “Саўгаснае”, ДМБ “Прыбар”, ферме адкорму “Зорка” і машынным двары, а таксама рамонтна-механічнай майстэрні  ААТ “Мікалаеўка”.

У ходзе праверкі паўсталі пытанні чысціні на тэрыторыі, рамонта памяшканняў і фасада будынкаў, недахопу абсталявання для мыцця рук. Псавала карціну і курэнне ва ў неўсталяваным месцы. Надвор’е таксама ўнесла карэктывы ў правядзенне маніторынгу: пры адсутнасці ветру можна было і не заўважыць, што амаль ва ўсіх арганізацыях не было фіксацыі  варот, якая дапамагае пазбегнуць людскіх траўм і пашкоджання тэхнікі. Дарэчы, пры рамонце тэхнікі выкарыстоўваюцца драўляныя падстаўкі, хоць і маюцца металічныя. У структурным падраздзяленні ДМБ не прадставілі журнал інструктажу і інструкцыі па ахове працы. На жаль, ёсць рад парушэнняў, якія не ліквідаваны яшчэ з мінулага наведвання маніторынгавай групы.

Трэба адзначыць, што ўсе работнікі арганізацыі прайшлі праверку на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення. На шчасце, людзей, якія ўжывалі б спіртное на працоўным месцы, выяўлена не было.

 

Таццяна Савончык.