Пятнічным днём каля ваенкамата райцэнтра было ажыўлена і шматлюдна: пачалася адпраўка на ваенную службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Прызыўнікі ўжо прайшлі медыцынскі агляд і гатовы папоўніць рады ўнутраных войск, а таксама пагранічных, паветрана-дэсантных, супрацьпаветраных, вучэбных часцей і інш.
Прыемна заўважыць той факт, што маладыя людзі з нашага раёна з гонарам і годнасцю ідуць выконваць свой абавязак перад Радзімай, жадаючы набыць карысны вопыт, стаць мацней фізічна і маральна і вярнуцца з арміі сапраўднымі мужчынамі, падрыхтаванымі абаронцамі нашай краіны.

Матэрыялы падрыхтавала Алена ЧЭКАН. Фота аўтара.