Уваравіцкі гарадскі дом культуры стаў цэнтрам прыцягнення для ўсіх прыхільнікаў народнага танцавальнага мастацтва.

Селета абласны конкурс адзначыў сваё 20-годдзе. Агульная колькасць удзельнікаў за гісторыю правядзення мерапрыемства — больш за паўтары тысячы чалавек.

У творчым спаборніцтве за званне пераможцаў у пяці ўзроставых катэгорыях змагаліся танцавальныя пары з сямі раёнаў Гомельскай вобласці, якія выканавалі 21 народны побытавы танец Гомельшчыны.

Па выніках конкурсу больш за ўсё ўзнагарод засталося на ўваравіцкай зямлі. Віншуем нашых землякоў з іх яскравымі перамогамі і ад ўсёй душы ганарымся іх поспехамі.

Вольга МАРЦЭЛЕВА

Фото аўтара