Рэспубліканская акцыя пад такой назвай працягваецца.

У гэты перыяд работнікі раённага падраздзялення МНС праводзяць мерапрыемствы ў прышкольных аздараўленчых лагерах. Падчас сустрэч дзеці разам з ратавальнікамі ўспамінаюць правілы бяспечных паводзін на вадзе, пры пажары, у выпадку навальніцы, у лесе. Не абыходзіцца і без забаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць у пазнавальных віктарынах, вясёлых конкурсах, разгадваюць загадкі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Для іх дэманструюць і павучальныя мультфільмы. Усім удзельнікам раздаецца маляўнічая, тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Трэба адзначыць, што і з працоўным калектывам ратавальнікі ў лагерах праводзяць заняткі па правілах бяспекі.