Анатоль ЗЭКАЎ

3 ЛІПЕНЯ 1944 ГОДА
Да 75-годдзя вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Сыходзіць дзень за днём няўмольна,
Ляцяць гады за годам год,
Ды помнім дзень той, калі вольна
Дыхнуў нарэшце наш народ.

З-пад акупацыі фашысцкай,
Не ведаўшы, дзе быць бядзе,
Пад небам ясным, небам чыстым
Убачыў ён свой новы дзень.

Грымела “ўра!” паўсюль у Мінску,
Дух уздымаючы спаўна,
І абвяшчала ўсім, што блізка
І час, як скончыцца вайна.

Няхай сабе і не галопам,
А ў самых ярасных баях
Байцы, прайшоўшы ўсю Еўропу,
Узнімуць над рэйхстагам сцяг.

Пакуль жа ў логаве фашысцкім
Наступіць той шчаслівы міг,
Вітаў у вызваленым Мінску
Народ збавіцеляў сваіх.

…У небе мірным кружыць бусел,
Бы з дня таго, з пары тае…

Дзень вызвалення Беларусі –
Дзень Незалежнасці яе.