ДЗЯДУЛЕВА КРЫНІЦА
Амаль паэма
Бывае, часам мару,
аж сэрца зашчыміць,
паехаць на Канары
ці ў Ніцу, можа быць.

Разлегчыся на пляжы,
сябе ўявіць крутым,
і ўжо зусім не важна,
што не такі ўсё ж ты.

Ды як ні едзь далёка,
вяртаешся назад,
туды, дзе аж пад вокны
разросся дзедаў сад,

дзе ля двара бярозы
і родная зямля.
І набягаюць слёзы
на вочы спакваля.

Маленства немагчыма
вярнуць ніяк назад,
хаця перад вачыма
ўсё, чаму так рад.

Мабільнік свой
настрою
на лад-сулад душы,
бы ў час вярнуўся той я,
дзе так шчасліва жыў.

Год сорак, пэўна, усё-ткі
мінула, як мой дзед
дом і чатыры соткі
займеў і кінуў след

тут, на зямлі, ахвочы
да ўсіх сялянскіх спраў.
На ўчастку ён аднойчы
крыніцу адшукаў.

Шмат хто капаў на
сотках,
аднак вада амаль
ва ўсіх была балотнай,
а ў дзеда – як
крышталь.

З крыніцы браць хадзілі
ваду хто толькі мог,
і дзеда ўсе хвалілі,
быў дзед для ўсіх як Бог.

…І сад зарос, і дзеда
няма.
Прайшлі гады.
Ды шмат хто й сёння зведаў дзядулевай вады.

Прыходзяць, і пры
гэтым
хтось можа і сказаць:
“Прадай участак
дзедаў”.
Ды як яго прадаць?

Як памяць пакаленняў –
дзядулеў гэты кут.
Тут чэрпаем натхненне
і сэрца гоім тут.