Напярэдадні свята супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі віктарыну «Знаўцы роднай мовы» для вучняў пачатковай школы.
Мерапрыемства накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, адказалі на загадкі, узгадалі прыказкі і прымаўкі.


