Людміла Сапега: «Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, пасяджэнне УНС, якое мае адбыцца ў красавіку, другі раз пройдзе ў новай для дэлегатаў якасці. У адпаведнасці з прынятымі навеламі ў Канстытуцыі краіны, УНС не дубліруе, а дапаўняе іншыя галіны ўлады, прымаючы рашэнні глабальнага характару. На папярэднім пасяджэнні дэлегаты прынялі асноўныя для бяспекі дзяржавы дакументы — Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, вызначылі асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшую пяцігодку».
Ала Смаляк: «Наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу стала важным крокам удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання, узмацнення народаўладдзя.
Народнае веча надзелена найсур’ёзнейшымі паўнамоцтвамі. І, вядома, найсур’ёзнейшая адказнасць ускладаецца на дэлегатаў УНС. Гэта адказнасць у цэлым за будучыню краіны, за яе росквіт, упэўнены рух наперад».
Кацярына Зенкевіч: «У красавіку 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь упершыню ў канстытуцыйным статусе адбылося пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Яго Старшынёй быў выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які, згодна з Канстытуцыяй, звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Парламента.
У сваім Пасланні кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для захавання суверэнітэту, незалежнасці, міру на беларускай зямлі мы павінны быць моцнымі. І мы ідзём менавіта гэтым курсам».