На абрыкосе лісця пазалота,
З якога боку вокам ні зірні.
Убачыш: сонца ззяе па-над плотам,
Навокал распляскаўшы прамяні.
У дрэваў іншых голыя галінкі,
Іх ветры прадзімаюць дзень які,
А тут лісточак разам з павуцінкай –
Такія трапяткія ў вышыні.
Зачаравана гледзячы на тое,
Ля абрыкоса побач пастаю,
Душой адчуўшы: нешта маладое
Істоту напаўняе зноў маю.
Уладзiмiр Зязюлiн



