На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «Дом без пажару». Яго галоўная мэта — зніжэнне колькасці ўзнікнення пажараў у жыллёвым фондзе, прадухіленне гібелі людзей ад агню, таксама стала павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва.

З пачатку года ў раёне адбылося 16 пажараў, у выніку якіх загінулі 3 чалавекі. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2025-га года зарэгістравана 11 пажараў, загінуўшых не было.
У рамках спецыяльнага мерапрыемства работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць абследаванні домаўладанняў катэгарыванных грамадзян, у ходзе якіх нагадваюць аб неабходнасці рэгулярнага абслугоўвання печаў і каміноў, важнасці іх ачысткі ад сажы. Жыхароў заклікаюць звярнуць увагу на стан электраправодкі ў сваіх дамах, бо старая і пашкоджаная яна можа прывесці да кароткага замыкання.

Вялікая ўвага надаецца бяспецы дзяцей. Застаўшыся без нагляду, яны таксама могуць стаць прычынай пажару.
Ратавальнікі таксама раюць грамадзянам устанавіць ў жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі, якія могуць выратаваць жыцці ў выпадку ўзгарання.
Прадстаўнікі службы 101 падкрэсліваюць, што курэнне застаецца адной з распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў. А ланцужок «выпіў-закурыў-заснуў» з’яўляецца прамым шляхам да трагедыі. Таму важна звяртаць увагу на ўласную бяспеку і пазбягаць небяспечных звычак.
Работнікі МНС актыўна праводзяць сельскія сходы, гутаркі ў працоўных калектывах. Яны нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі як у дамах, так і ў гаспадарчых пабудовах. Акрамя таго, грамадзяне маюць магчымасць задаць пытанні і атрымаць на іх кампітэнтныя адказы.
Прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару» з’яўляецца важным крокам да стварэння больш бяспечнага асяроддзя для жыхароў раёна.

Буда-Кашалёўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях



