Шчыра, ад усяго сэрца віншую вас са слаўным юбілеем – 95-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты. З нумара ў нумар газета прыходзіць у дамы гараджан і вяскоўцаў, распавядае пра штодзённыя справы аграрыяў і прамыслоўцаў, інтэлігенцыі. Дасягненні раёна – гэта і дасягненні газеты, якая заўсёды натхняла і працягвае натхняць працаўнікоў Будакашалёўшчыны  на самыя высокія рубяжы.

Прыемна, што з “Авангарда” некалі, яшчэ ў школьныя гады, пачынаўся і мой журналісцкі і літаратурны шлях. Менавіта на яго старонках былі надрукаваны мае першыя вучнёўскія заметкі і вершы.

Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, шчасця, натхнення, верных чытачоў, творчых здабыткаў і новых юбілеяў!

З павагай заўсёды ваш Анатоль Зэкаў.