Дыпломам I ступені ўзнагароджана каманда «Асветнікі» Камунараўскай школы (настаўнікі Валянціна Жгарова, Наталля Хадоскіна, Юлія Маскаленка). Дыплом II ступені атрымала зборная каманда «Скарбніца», у скад якой увайшлі вучні Шырокаўскай, Акцябрскай і Камунараўскай школ (настаўнікі Вікторыя Халамеева, Марына Зайцава, Сяргей Сазонаў, Валянціна Жгарова). III месца ў каманды «Вясёлка» Узоўскай школы (настаўнікі Жанна Іванешка, Аксана Таргонская).

Лепшымі ў індывідуальным першынстве за выкананне заданняў бліц-віктарыны сталі: вучань 5 класа Камунараўскай школы Кірыл Грыбаў (настаўнік Юлія Маскаленка), вучаніца 6 класа Шырокаўскай школы Таццяна Гаўрыленка (настаўнік Марына Зайцава), вучаніца 7 класа СШ №1 г. Буда-Кашалёва Арына Певень (настаўнік Ала Друзік), вучань 8 класа Уваравіцкай школы Рэнат Абасаў (настаўнік Надзея Жыліцкая).
Віншуем пераможцаў! Удзельнікам мерапрыемства жадаем не спыняцца на дасягнутым, верыць у свае сілы, адказна адносіцца да вучобы, імкнуцца да перамогі на любых выпрабаваннях.
Асабістыя словы падзякі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якія дзеляцца з вучнямі не толькі ведамі, але і часцінкай сваёй душы, вядуць да вяршыняў і падтрымліваюць іх на кожным этапе.



