Да свята – XXIX Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў Добрушы 3-4 верасня бягучага года, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’явіла аб правядзенні рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “І.П. Шамякін. “Сэрца на далоні”.

Як адзначыў ініцыятар конкурсу, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч, творчае спаборніцтва праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў, якія ствараюць творы ў паэзіі, прозе і публіцыстыцы, у тым ліку для дзяцей і юнацтва. Конкурс накіраваны на выхаванне патрыятызму, любові да малой радзімы, да Бацькаўшчыны, дзеля захавання гістарычнай памяці, фарміравання мастацкага густу і цікавасці да літаратуры і гісторыі Беларусі і Гомельшчыны ва ўсіх пакаленняў чытачоў. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з 15 студзеня па 15 ліпеня,  а яго вынікі журы (у яго складзе члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзеячы культуры краіны і Гомельшчыны, работнікі ўстаноў адукацыі, навукі і культуры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый) аб’явіць ў верасні ў старажытным Добрушы на свяце беларускага пісьменства.

Згодна з Палажэннем аб творчым спаборніцтве, якое размешчана на афіцыйным сайце абласнога аддзялення СПБ pismennik.by, заснавана тры намінацыі. У іх могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Так, у намінацыях “Проза” і “Паэзія” аўтары могуць даслаць на конкурс (паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, дом 126, офіс 400-401, Гомельскае абласное аддзяленне СПБ, з паметкай: “Літконкурс “І.П. Шамякін. “Сэрца на далоні”)  выдадзеныя з 1 ліпеня 2021 года па 1 ліпеня 2022 года друкарскім спосабам кнігі (персанальныя зборнікі) мастацкай прозы, публіцыстыкі, нарысаў, вершаваных твораў. Ёсць і яшчэ адна намінацыя “Проза” – аўтары могуць даслаць разам з заяўкай вольнай формы на электронную почту konkursgomelspb2018@yandex.ru кароткае апавяданне на любую тэму на беларускай ці рускай мовах, памерам не больш 5 тыс. знакаў з прабеламі.

Як адзначаюць арганізатары літаратурнага конкурсу, у кожнай намінацыі ўстанаўліваецца адзін пераможца і два фіналісты, якія занялі ці падзялілі 2-3 месцы. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам лаўрэата і падарункам, фіналісты – спецыяльным дыпломам. А вось кнігі, якія будуць дасланы на конкурс, пасля яго правядзенне знойдуць шырокага чытача – будуць перададзены для папаўнення фондаў бібліятэк Гомельскай вобласці. Лепшыя кароткія апавяданні плануюць апублікаваць у выданнях абласнога аддзялення СПБ у наступным годзе.

ПОЛОЖЕНИЕ о литконкурсе Сердце на ладони Гомель 2022

Мікалай ІГНАТОВІЧ

Для сувязі з аўтарам:

+375447108928

Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч

246028, г. Гомель, вул. Ландышава,

дом 14 кв. 12.