Мерапрыемства прымеркавана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

У турніры знаўцаў беларускай мовы ўдзел прынялі навучэнцы 8 класа гімназіі г.Буда-Кашалева.

Сення ў свеце налічваецца больш за 6000 моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі і сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая і наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі і здіўляе шматгалоссем.

У ходзе мерапрыемсва ў юных эрудытаў была магчымасць  прадэманстраваць свае веды роднай мовы і вызначыць лепшых мовазнаўцаў.

Вольга МАРЦЭЛЕВА