Сёння аднаўленне лясоў ішло сапраўды разам. Бо ў акцыі з аднаіменнай назвай “Аднавім лясы разам”, акрамя работнікаў лясгаса, прымалі ўдзел прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў, прафсаюз аграрна-прамысловага комплексу, раённае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі”, райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя талакой садзілі лес. А поплеч, гледзячы на старэйшых, працавала і моладзь пярвічак Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі аграрна-тэхнічнага каледжа і лясгаса.

Калі столькі памагатых – добра і працаваць. Праца спорыцца, а лес расце.